На Пружаншчыне вызначылі “Уладароў сяла”

Шмат гадоў у Беларусі рэалізоўваецца сямейны сельскагаспадарчы праект “Уладар сяла”, адным з галоўных ініцыятараў правядзення якога з’яўляецца грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

Раённы этап гэтага захапляльнага конкурсу прайшоў у мінулую суботу на стадыёне ў аграгарадку Кабылаўка Пружанскага раёна.

Маладыя сем’і праявілі сябе ў самых разнастайных конкурсах, паказалі кулінарныя, гаспадарчыя, творчыя і спартыўныя здольнасці, а таксама праявілі спрыт і кемлівасць.

У выніку ўпартай барацьбы першае месца дасталося сям’і Кобакаў (Мокраўскі сельсавет), другое здолела заваяваць сям’я Люкевічаў (Ліноўскі сельсавет), а трэцяе дасталося сям’і Зуйкевічаў (Ружанскі сельсавет).

Выдатны сцэнарый гэтага значнага раённага мерапрыемства падрыхтаваў Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры. Сваёй творчасцю ўдзельнікаў і ўсіх прысутных радавалі салісты і самадзейныя калектывы ўстановы, у тым ліку народнае аматарскае аб’яднанне “Смаляначка”.

Частка фотаздымкаў з Telegram-каналу “Пружанскія навіны”.

Добавить комментарий