На дзень вёскі – у Чадзель

Як вядома, у летні час на Пружаншчыне адзначаецца найбольш свят вясковых населеных пунктаў. У іх удзельнічаюць не толькі мясцовыя жыхары, але і тыя, хто прыязджае на малую радзіму на адпачынак, наведвае бацькоўскі дом, вядзе прысядзібную гаспадарку. Разам сустракаюцца сябры і родныя, якія дзеляцца агульнымі ўспамінамі і планамі, ладзяць сумесныя святы і працоўныя акцыі.

Менавіта такое душэўнае мерапрыемства адбылося 7 жніўня ў вёсцы Чадзель Сухопальскага сельсавета.

На свята гэтай пушчанскай вёскі сабраліся тутэйшыя жыхары і шматлікія госці. Для іх гучалі віншаванні і добрыя словы, а таксама была прадстаўлена вялікая канцэртная праграма з разнастайнымі нумарамі. Перад чадзельцамі выступілі салісты Роўбіцкага сельскага Дома культуры і вакальная група “Каханачка” Ліноўскага сельскага Дома культуры.

Добавить комментарий