Лета, бывай! Восень, вітаем!

Хутка праляцела лета, закончыліся канікулы, і ў хлопчыкаў і дзяўчынак пачаўся новы навучальны год. Аднак, акрамя заняткаў у школе для рабят вельмі важна правільна арганізаваць свой вольны час. Гэта дапамагаюць зрабіць установы культуры Пружаншчыны.

Напрыклад, Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры запрасіў вясковых рабят на дзіцячы час “Школьная пара”.

А ў Кляпацкім сельскім Доме культуры адбылася гульнявая праграма для дзяцей “Добры дзень, школа!”. Маленькія наведвальнікі разам з вядучымі пабывалі на забаўляльных уроках матэматыкі, граматыкі і фізкультуры, адказалі на пытанні вясёлай віктарыны.

Гульнявая праграма “Дзень радасці і ведаў” таксама прайшла ў Сухопальскім сельскім клубе-бібліятэцы.

Хараўскі сельскі клуб-бібліятэка зладзіў гульню “Падарожжа ў краіну дабра і ведаў”, а таксама арганізаваў канцэрт “Летні настрой”, у якім прынялі ўдзел аматарскія калектывы мастацкай творчасці ўстановы і Калядзіцкага сельскага Дома культуры.

Віктарыну для падлеткаў “Аб чым можна марыць?” правялі работнікі Мураўскага сельскага Дома культуры. Рабяты абмяркоўвалі тэму, дыскутавалі, адказавалі на пытанні, разгадвалі рэбусы, а потым адлюстравалі свае мары каляровымі крэйдамі на асфальце.

Лета, бывай! Восень, вітаем!

Добавить комментарий