Клопат аб душы і целе

Чарговае пасяджэнне маладзёжнага клуба здаровага ладу жыцця “Формула здароўя” адбылося ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы. Яно прайшло ў форме “круглага стала” і было прысвечана Міжнароднаму дню адмовы ад палення. На сустрэчы рабяты абмеркавалі прычыны з’яўлення гэтай шкоднай звычкі ў падлеткавым асяроддзі і наступствы яе ўздзеяння на здароўе. Таксама юнакі адказалі на пытанні прафілактычнай віктарыны і пазнаёміліся з кніжнай паліцай “Калі хочаш доўга жыць – цыгарэты кінь паліць”.

А да дня памяці праваслаўнай святой Матроны Маскоўскай Ліноўская сельская бібліятэка запрасіла на духоўны вечар “Святая Блаженная Матронушка Московская – образец святости и благочестия” з цыклу мерапрыемстваў “Духовной радости сиянье”. Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю святой, паслухалі рэлігійныя спевы. Перад прысутнымі выступіў настаяцель аранчыцкага храма Узвіжання Крыжа Гасподняга Аляксандр Мялешка. Ён падараваў бібліятэцы кнігу І.Токаравай “Свяціцелі зямлі беларускай”.

Добавить комментарий