І святкавалі, і працавалі!

Нягледзячы на сваё прафесійнае свята работнікі культуры Пружаншчыны працягвалі працу напярэдадні і ў выхадныя дні.

Гульнявая праграма “Вершки и корешки” для выхаванцаў мясцовага дзіцячага садка адбылася ў Слабудскім сельскім Доме культуры. Моладзь, як звычайна, увечары мела магчымасць патанцаваць на дыскатэцы.

Кляпацкі сельскі Дом культуры запрасіў на займальную віктарыну “Восень – пара залатая”. Падчас яе дзеці цікава і весела правялі свой вольны час – адгадвалі загадкі, успаміналі прымаўкі і прыказкі пра восень.

Тэма восені была асноўнай падчас гульнявой праграмы ў Мураўскім сельскім Доме культуры. Работнікі установы таксама запрасілі дзяцей прыняць удзел у размове “Гэта значыць – жыццё!”.

Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры правёў інфармацыйную гадзіну “Узрост трывог і памылак”. Рабяты сумесна з дарослымі разглядалі розныя небяспечныя сітуацыі, у якія можна трапіць дома, на вуліцы і ў школе, а таксама спосабы іх вырашэння.

Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу садзейнічаў добраму настрою, які панаваў падчас сельскагаспадарчага кірмашу ў гарадскім пасёлку. Работнікі цэнтра культуры і вольнага часу разам з Шарашоўскай гарпасялковай бібліятэкі павіншавалі з Днём работнікаў культуры сваіх старэйшых калег – ветэранаў бібліятэчнай справы Л.А.Кічкайла і Л.М.Янушкевіч. А Мокраўскі сельскі Дом культуры завітаў з падарункамі да імянінніцы Н.І.Хаметы.

Добавить комментарий