Гадзіна Зямлі ў Пружанах

26 сакавіка ўзорны клуб “Teens-фармат” гарадскога Палаца культуры далучыўся да самай масавай Міжнароднай экалагічнай акцыі “Гадзіна Зямлі” і запрасіў падтрымаць яе жыхароў горада – выключыць электрычнае святло хаця б на 1 гадзіну. Падлеткі правялі своеасаблівую інфармацыйную кампанію – раздавалі пружанцам флаеры і расказвалі аб сутнасці мерапрыемства.

Вядома, што гэта акцыя праходзіць па ініцыятыве Сусветнага фонду дзікай прыроды з 2007 года дзеля стымулявання цікаўнасці да праблем змянення клімату і іншых экалагічных праблем.

Добавить комментарий