“Дажынкі” ў Клепачах

Працягваецца святкаванне “Дажынак” ў гаспадарках Пружаншчыны, якія падводзяць вынікі ўборачнай кампаніі і ўшаноўваюць лепшых хлебаробаў.

 21 жніўня 2021 года дажыначную эстафету прымаў аграгарадок Клепачы.

Цэнтрам сельскагаспадарчага свята стаў мясцовы Дом культуры. На сцэне граматамі і падарункамі былі адзначаны лепшыя работнікі адкрытага акцыянернага таварыства “Жураўлінае”, якія вызначыліся падчас жніва. Цудоўныя канцэртныя нумары, падрыхтаваныя аматарскімі калектывамі і сольнымі выканаўцамі ўстановы, падаравалі прысутным выдатны настрой і пазітыўныя эмоцыі. Вясковыя майстры прадставілі сваю творчасць на выставе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

На працягу свята на цэнтральнай плошчы аграгарадка працавалі дзіцячыя атракцыёны і выязны гандаль.

Праграма “Дажынак” у Клепачах завяршылася танцавальнай праграмай.

Поделиться новостью:

Добавить комментарий