Да Дня народнага адзінства: Мураўскі сельскі Дом культуры

Цікавы праект у рамках Года гістарычнай памяці і цыклу спраў, прымеркаваных да дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства, рэалізоўваецца з 7 па 28 верасня ў Мураўскім сельскім Доме культуры. Так, у фае ўстановы любы наведвальнік можа пазнаёміцца з этнаграфічнай выставай “Нам засталася спадчына”.

А 15 верасня работнікі культуры сумесна з Мураўскай сярэдняй школай правялі шэраг мерапрыемстваў для розных узроставых катэгорый школьнікаў. Акрамя экскурсій па выставе “Нам засталася спадчына” рабяты паразважалі аб лёсе краіны і захаванні гістарычнай памяці падчас гутаркі “Мы гэтай зямлі працяг”, а таксама паўдзельнічалі ў падрыхтоўцы і правядзенні тэматычнай вечарыны “Мір і адзінства – сіла народа”.

Мерапрыемствы да Дня народнага адзінства працягваюцца і ў іншых установах культуры Пружанскага раёна. Сачыце за афішамі!

Добавить комментарий