Бібліятэкі і музеі ў святочным марафоне

Наша Беларусь – дзівосны і чароўны край, які поўніцца хараством, мае багатую культуру і старажытную гісторыю, ганарыцца сваімі выдатнымі землякамі. Менавіта аб гэтым узгадалі бібліятэкі і музеі Пружаншыны ў Дзень народнага адзінства.

17 верасня Ліноўская сельская бібліятэка запрасіла школьнікаў на інтэлектуальна-пазнавальную гульню “За старонкамі падручніка”. Дзеці паказалі свае веды і пачулі шмат цікавага пра дзяржаўныя сімвалы і падзеі айчыннай гісторыі. Рабяты таксама пазнаёміліся з кніжнай выставай “Пра Беларусь нашу мілую”.

А ў Новазасімавіцкай сельскай бібліятэцы да дзяржаўнага свята прымеркавалі інфармацыйна-гульнявую гадзіну “У адзінстве – моц”, якую наведалі ўдзельнікі маладзёжнага клуба “Новае пакаленне”. Бібліятэкар распавяла аб гісторыі Дня народнага адзінства і правяла краязнаўчю гульню “У вёсцы”. Юнакі і дзяўчаты здзейснілі завочнае падарожжа па вядомым мясцінам свайго населенага пункта.

Патрыятычная гадзіна “Мой народ – мой гонар” прайшла ў Шарашоўскай гарпасялковай бібліятэцы. Падлеткі ўдзельнічалі ў практыкаванні “Мы разам”, выконвалі заданні на веданне беларускай культуры, спаборнічалі ў інтэлектуальнай гісторыка-пазнавальнай віктарыне.

Напярэдадні Дня народнага адзінства музей-сядзібу “Пружанскі палацык” наведалі вучні аграрна-тэхнічнага каледжа. Яны паслухалі лекцыю пра ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР ў верасні 1939 года. Моладзь не толькі ўважліва слухала навуковага супрацоўніка, але і задавала пытанні, актыўна ўдзельнічала ў размове, дзялілася ўласнымі ведамі па тэме. Сустрэча ў палацыку завяршылася вершачэленджам “Адзінства слова”.

Добавить комментарий