Беражыце здароўе!

Пружанская раённая дзіцячая бібліятэка імя Алены Лось запрасіла да сябе ў госці вучняў 3 «Б» класа гімназіі.

Падчас сустрэчы дзеці завочна наведаліся да Доктора Айбаліта.  Яны пазнаёміліся з багатай рознымі вітамінамі гароднінай, якая неабходна для захавання здароўя чалавека, а таксама даведаліся аб гісторыі з’яўлення карысных раслін. Вучні паўдзельнічалі ў конкурсах, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, гулялі. Цікавым атрымалася творчае заданне: дзяўчынкі намалявалі чароўную карэту з тыквы для галоўнай гераіні казкі “Папялушка”.

Добавить комментарий