Беларусы – гэта мы!

У Шарашоўскай дзіцячай школе мастацтваў прайшоў літаратурна-музычны вечар “Беларусь – мая краіна! Беларусы – гэта мы!”, прысвечаны Году гістарычнай памяці.

Яго наведалі вучні 4 – 7 класаў Шарашоўскай сярэдняй школы.

Сцэнарый мерапрыемства падрыхтавалі работнікі гарпасялковай бібліятэкі. Вядучымі вечарыны выступілі бібліятэкар Вольга Крэйдзіч і настаўнік школы мастацтваў Таццяна Чыгрына.

Падчас сустрэчы рабяты даведаліся шмат цікавых фактаў з мінулага і сучаснасці сваёй Радзімы. А таксама паглядзелі канцэртныя нумары ў выкананні вучняў школы мастацтваў і выставу работ юных мастакоў.

Добавить комментарий