Перамогі ў музычных конкурсах
З чарговымі перамогамі з творчых конкурсаў нядаўна вярнуліся вучні дзяржаўнай установы адукацыі «Ліноўская дзіцячая школа мастацтваў».
Канікулы – цудоўная пара!
Завяршыліся канікулы – цудоўны час, калі можна было адпачыць ад урокаў, даведацца многа новага і цікавага.
Што ёсць за кулісамі?
У час вясенніх канікул аддзел па рабоце з дзецьмі і моладдзю Пружанскага раённага цэнтра культуры прапанаваў хлопчыкам і дзяўчынкам разнастайна правясці вольны час ў Палацы культуры.
«Адпачынак-2025»
27 – 29 сакавіка ў Мінску прайшла XXVII Міжнародная выстава-кірмаш турыстычных паслуг «Адпачынак-2025».
Паэтычнае слова не ведае межаў
28 сакавіка да Сусветнага дня паэзіі Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма зладзіла творчую сустрэчу з паэтэсай Аленай Аляксандраўнай Котавай “Паэтычнае слова не ведае межаў”. На ёй наша зямлячка прэзентавала свой новы зборнік вершаў “Да бацькоў” і правяла з прысутнымі цікавую гутарку-віктарыну.
Мы вясёлыя рабяты
Падчас канікул клубныя ўстановы Пружанскага раённага цэнтра культуры прапанавалі дзецям незвычайна правясці вольны час.
Мая прафесія – мой выбар
27 сакавіка для спецыялістаў філіялаў Пружанскага раённага цэнтра культуры адбылося пасяджэнне школы клубнага работніка. На занятку загадчык аддзелам метадычнага забеспячэння дзяржаўнай установы культуры В.У.Шэпель выступіла па тэме «Асноўныя дакументы ўстановы культуры. Патрабаванні да вядзення клубнай дакументацыі». Яна дала рэкамендацыі і пазнаёміла з нарматыўнымі дакументамі. У дапамогу спецыялістам клубных устаноў былі распрацаваны і прадастаўлены метадычныя матэрыялы. Удзельнікі пасяджэння змаглі атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні.