Салісты дзіцячай вакальна-эстраднай студыі Ружанскага цэнтра культуры і вольнага часу прынялі ўдзел у рэгіянальным on-line-конкурсе «Рэха пераможнай вясны». Конкурс быў прысвечаны 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прайшоў у рамках рэспубліканскіх мерапрыемстваў «Брэст – маладзежная сталіца – 2024». Арганізатарам конкурсу з’яўляўся філіял «Брэсцкі абласны Палац культуры прафсаюзаў» установы «Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў».
Па выніках конкурсу ў намінацыі “вакальная творчасць” Дыпломам лаўрэата II ступені быў адзначаны Андрэй Шчурскі, Дыпломам лаўрэата IIІ ступені – Улляна Жырмант. Да паспяховага выступлення юных ружанскіх спевакоў падрыхтаваў кіраўнік вакальна-эстраднай студыі Аляксандр Барысевіч, які атрымаў Падзяку агранізатараў конкурсу.
Віншуем!!!