Адбылося пасяджэнне камісіі садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях пры Пружанскім райвыканкаме

Камісія працавала 30 чэрвеня 2021 г. у Ружанскім сельскім выканаўчым камітэце. Падчас пасяджэння былі абмеркаваны пытанні аб захаванні культавых аб’ектаў, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі Беларусі (дакладчык В.Зінкевіч, метадыст Пружанскай раеннай цэнтралізаванай клубнай сістэмы), развіцці рэлігійнага і паломніцкага турызму (А.Лапыка, галоўны спецыяліст райвыканкама), дзейнасці музеяў па збіранні, вывучэнні і прадстаўленні этнаканфесійнай гісторыі Пружаншчыны (К.Глушко і А.Маруфенка, дырэктары музеяў).

Члены камісіі і запрошаныя пазнаеміліся таксама з сумеснай работай Ружанскага сельвыканкама і рэлігійных абшчын, якія дзейнічаюць на тэрыторыі сельсавета, па прафілактыцы сацыяльных праблем. Аб дзейнасці сельвыканкама ў гэтым накірунку паведаміла яго старшыня А.Юркоўская, рэлігійных арганізацый – настаяцель храма святых апосталаў Пятра і Паўла А.Сень і кіраўнік абшчыны «Царква хрысціян веры евангельскай «Новае жыцце» Ю.Бакуменка.

Па выніках работы камісіі былі прыняты рашэнні, аб якіх праінфармаваны ўсе зацікаўленыя.

Поделиться новостью:

Добавить комментарий