3 – 4 лютага 2022 года на базе ўстаноў культуры Гомельскай вобласці прайшоў Рэспубліканскі семінар “Выкарыстанне творчага рэсурсу аматарскіх клубных фарміраванняў і калектываў ў сацыякультурнай дзейнасці рэгіёна. Арганізацыя масавых мерапрыемстваў як аснова захавання нацыянальных культурных традыцый”, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі Пружанскага раёна.
На семінары абмеркавалі работу аматарскіх клубных фарміраванняў, грамадска-культурную дзейнасць, асаблівасці правядзення масавых мерапрыемстваў, кадравы патэнцыял і рэалізацыю творчых праектаў, іншыя актуальныя пытанні. Асаблівая ўвага была звернута на работу ўстаноў культуры ў Год гістарычнай памяці па захаванню нацыянальнай культуры.
Удзельнікі семінара пазнаёміліся з дзейнасцю цікавых аб’ектаў культурнай сферы г.Мазыра – аб’яднаным краязнаўчым музеем, Палацам культуры нафтаперапрацоўчага завода, драматычным тэатрам імя І.Мележа, цэнтрам цыркавога мастацтва “Арэна”, а таксама сельскім Домам культуры і эколага-культурным цэнтрам аг.Козенкі Мазырскага раёна, музеем прыроды Нацыянальнага парка “Прыпяцкі” і Цэнтрам культуры і вольнага часу аг.Ляскавічы Петрыкаўскага раёна.